Белорусский портал в Казахстане

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 турніру ў Санкт-Пецярбургу



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова пачала выступленне на турніры катэгорыі WTA-500 у расійскім Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $703 тыс.

Сёння ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска, якая займае 71-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолела ў трохсэтавым паядынку польскую тэнісістку Магду Лінэт, у якой 45-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA - 7:5, 4:6, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 24 хвіліны.

Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе румынка Жаклін Крысціян (58-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

У стартавым матчы парнага разраду беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян сустрэнуцца са славацка-нарвежскім тандэмам Вікторыя Кужмава / Ульрыке Эйкеры.

Спаборніцтвы ў Санкт-Пецярбургу завершацца 13 лютага.

8 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/61/63402
Текущая дата: 27.12.2024