Белорусский портал в Казахстане

МАК выступіў з заявай у сувязі з пазіцыяй ЗША па дыпламатычным байкоце Гульняў-2022



Міжнародны алімпійскі камітэт выказаў сваю пазіцыю наконт дыпламатычнага байкоту зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне з боку ЗША. Адпаведная заява была апублікаваная на афіцыйным сайце МАК.

«Прысутнасць афіцыйных асоб і дыпламатаў — асабліва палітычнае рашэнне кожнага ўрада, МАК цалкам прызнае гэтае права, будучы палітычна нейтральным. У той жа час заява ЗША паказвае, што Алімпіяда і ўдзел у ёй спартсменаў застаецца па-за палітыкай, і мы вітаем гэта. Падтрымка спартсменаў і Алімпійскіх гульняў неаднаразова дэманстравалася на працягу апошніх месяцаў, у тым ліку рэзалюцыяй ААН, прынятай усімі 193 членамі арганізацыі на 76-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Йорку на мінулым тыдні. Рэзалюцыя заклікае выкарыстоўваць спорт як інструмент для прасоўвання міру, дыялогу і прымірэння ў зонах канфліктаў падчас і па-за тэрмінамі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў», — было адзначана ў заяве прэс-службы МАК.

Звязда, 7 снежня 2021


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/62/62083
Текущая дата: 07.11.2024