Белорусский портал в Казахстане

Анастасія Шкурдай устанавіла рэкорд Беларусі на дыстанцыі 50 м на спіне



Брастаўчанка Анастасія Шкурдай устанавіла рэкорд Беларусі на дыстанцыі 50 м на спіне падчас спаборніцтваў ISL на кароткай вадзе, якія праходзяць у Эйндховене (Нідэрланды), паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.

Беларуская плыўчыха, якая выступае за французскую каманду "Энэрджы Стандарт", паказала вынік 26,05 сек., фінішаваўшы другой у сваім заплыве. Першынствавала Міна Атэртан з Аўстраліі.

Спартсменка з дружыны "Лондан Роар" паказала на фінішы вынік 25,95 сек. Трэцяе месца заняла нідэрландская плыўчыха Маайке дэ Ваард з "Калі Кондарс" - 26,19 сек.

ISL (International Swimming League) - першы рэгулярны клубны турнір па плаванні, створаны спецыяльна для вядучых атлетаў з усяго свету.

Звязда, 5 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/63/62057
Текущая дата: 07.11.2024