Беларускі спартсмен Алег Рабцаў выйграў бронзу чэмпіянату свету па скачках на батуце ў асабістых спаборніцтвах у мужчын.
Выніковая ацэнка беларуса — 60,385 бала. Чэмпіёнам стаў Ян Ланню з Кітая — 61,825 бала. Срэбра на рахунку японца Русеі Нісіёка — 60,620 бала.
У васьмёрцы наймацнейшых выступаў яшчэ адзін беларус Андрэй Буйлаў. Ён з ацэнкай 60,200 бала заняў чацвёртае месца.
Такім чынам на рахунку беларускіх батуцістаў стала тры ўзнагароды планетарнага форуму. Раней яны выйгралі два золаты, вызначыўшыся ў камандных стартах і сінхронных скачках дуэтаў.
Звязда, 21 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/64/61690
Текущая дата: 07.11.2024