Дыямантавая ліга-2022 па лёгкай атлетыцы пройдзе на розных кантынентах. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце турніру.
Старт турніру з удзелам мацнейшых спартсменаў планеты будзе дадзены ў горадзе Доха (Катар) 13-га траўня. Затым спаборніцтвы пройдуць у такіх гарадах як Бірмінгем або Лондан (Англія), Юджын (ЗША), Рабат (Марока), Рым (Італія), Осла (Нарвегія), Парыж (Францыя), Стакгольм (Швецыя), Манака, Лазана (Швейцарыя) і Брусель (Бельгія).
Акрача таго, два этапы прыме Кітай. 30 ліпеня старты пройдуць у Шанхаі, а што датычыцца турніру, намечанага на 6 жніўня, месца правядзення яшчэ ўдакладняецца. Завершыцца спаборніцкі марафон фінальным турнірам 7-8 верасня ў Цюрыху (Швейцарыя).
Акрача таго, два этапы прыме Кітай. 30 ліпеня старты пройдуць у Шанхаі, а што датычыцца турніру, намечанага на 6 жніўня, месца правядзення яшчэ ўдакладняецца. Завершыцца спаборніцкі марафон фінальным турнірам 7-8 верасня ў Цюрыху (Швейцарыя).
Дыямантавая ліга - штогадовая серыя спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, якая прыйшла на змену Залатой лізе. Турнір арганізаваны Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics). Спартсмены спаборнічаюць у кожным відзе праграмы сем разоў, набіраючы пункты ў кожнай сустрэчы. У фінале пункты падвойваюцца. У выпадку роўнасці пунктаў пераможца вызначаецца па колькасці перамог, а калі і колькасць перамог супадае, то па выніку ў фінале. Каб выйграць галоўны прыз Дыямантавай лігі, спартсмен павінен удзельнічаць у вырашальным турніры.
25 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
25 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/64/61810
Текущая дата: 07.11.2024