Белорусский портал в Казахстане

Дзмітрый Ходас выйграў бронзу юніёрскага ЧС па парапаўэрліфтынгу



Аб гэтым паведаміла трэнер-адміністратар нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце Марына Грыгаран.

Беларускі спартсмен Дзмітрый Ходас выйграў бронзу юніёрскага чэмпіянату свету па парапаўэрліфтынгу сярод спартсменаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата ў Грузіі.

Падапечны Віктара Саракалетава, які выступаў у вагавой катэгорыі 59 кг, паказаў вынік 110 кг. Перасягнуць беларуса змаглі Захар Буймаў з Казахстана — 111 кг, які выйграў срэбра, і пераможца турніру алжырскі спартсмен Аймен Ходзья — 128 кг.

Парапаўэрліфтынг — паралімпійскі від спорту, у якім атлет дэманструе сілу верхняй часткі цела. На міжнародным узроўні развіццём віду спорту займаецца Міжнародны паралімпійскі камітэт (IPC).

Звязда, 27 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/64/61838
Текущая дата: 07.11.2024