Белорусский портал в Казахстане

Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве Кубак Беларусі па дзюдо



Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве 23-25 ​​верасня Кубак Беларусі па дзюдо, паведамілі ў адміністрацыі спартыўнага комплексу «Алімпіец», на базе якога адбудуцца спаборніцтвы.

У абласным цэнтры будуць спаборнічаць спартсмены ад 18 гадоў і старэй з кваліфікацыяй не ніжэй за кандыдата ў майстры спорту з усіх рэгіёнаў краіны. Да ўдзелу могуць быць таксама дапушчаныя спартсмены малодша 17 гадоў, якія ў бягучым годзе сталі пераможцамі або прызёрамі рэспубліканскіх першынстваў да 21 года або да 23 гадоў, а таксама прызёрамі чэмпіянатаў Еўропы ці свету ў любой узроставай катэгорыі.

У першы дзень Кубка адбудзецца пасяджэнне судзейскай калегіі і ўзважванне спартсменаў, у другі і трэці дні пройдуць самі баі і фінальныя блокі. У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання COVID-19 спаборніцтвы пройдуць без гледачоў з захаваннем масачнага рэжыму.

Звязда, 23 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/68/60614
Текущая дата: 07.11.2024