Белорусский портал в Казахстане

У Грузіі ўвядуць зялёныя пашпарты з 1 снежня для наведвання грамадскіх месцаў



Аб гэтым заявіў кіраўнік урада Іраклій Гарыбашвілі на брыфінгу, паведамляе інфармацыйнае агенцтва GHN.

Паводле яго слоў, чалавек зможа атрымаць такі пашпарт, калі ён прайшоў поўны курс вакцынацыі, зрабіў ПЛР-тэст, выкананы на працягу 72 гадзін, або 24-гадзінны тэст на антыген, а таксама перахварэў на каранавірус.

Іраклій Гарыбашвілі адзначыў, што пашпарт павінны будуць прад`яўляць як грамадзяне Грузіі старэйшыя за 18 гадоў, так і замежныя турысты для наведвання грамадскіх і забаўляльных месцаў.

8 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/69/61363
Текущая дата: 28.12.2024