Белорусский портал в Казахстане

Смольскі перамог у мас-старце на этапе Кубка Садружнасці ў Краснаярску, у Лазоўскага - срэбра



У Краснаярску завяршыўся першы этап розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлоне сезона-24/25 з удзелам беларускіх і расійскіх спартсменаў.

Спаборніцтвы праходзілі ў фармаце летняга біятлона на лыжаролерах, праграму этапу завяршаў мужчынскі мас-старт на 15 км. У жоўтай майцы лідара агульнага заліку на дыстанцыю выйшаў наш Антон Смольскі, які раней выйграў спрынт і гонку праследавання. Сёння мацнейшы біятланіст Беларусі зноў не пакінуў сапернікам шанцаў - Смольскі аказаўся адзіным удзельнікам, які прайшоў усе чатыры агнявыя рубяжы без пудлаў. На фініш Антон прыбыў з 10-секундным запасам над таварышам па камандзе Дзмітрыем Лазоўскім, тройку замкнуў расіянін Дзяніс Ірадаў.

Што датычыцца рэзультатаў іншых беларусаў, то Максім Варабей замкнуў шасцёрку лепшых, Сцяпан Данілаў заняў 12-е месца, а Іван Тулацін стаў 23-м сярод трыццаці ўдзельнікаў. Раней у нядзелю перамогу ў жаночай гонцы з масавым стартам атрымала Дзінара Смольская. Другі этап Кубка Садружнасці па біятлоне пройдзе ўжо на снежных трасах у Ханты-Мансійску ў канцы лістапада.

8 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/7/75135
Текущая дата: 26.12.2024