Беларускі выйгралі бронзу чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях па праграме мнагабор`я.
За нацыянальную каманду выступілі Ганна Гайдукевіч, Настасся Малаканава, Настасся Рыбакова, Арына Цыцыліна і Карына Ярмоленка.
За практыкаванне з пяццю мячамі беларускі атрымалі 44,900 бала. За практыкаванне з трыма абручамі і дзвюма парамі булаў - 40,500. Агульны рэзультат склаў 85,400 бала.
Срэбны медаль заваявала зборная Італіі (86,000). Чэмпіёнкамі свету ў гэтым відзе праграмы сталі расіянкі. Іх агульны рэзультат склаў 88,350 бала.
Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы праходзіць у японскім Кітакюсю з 27 па 31 кастрычніка.
29 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
29 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/70/61157
Текущая дата: 28.12.2024