У сталіцы Татарстана Казані завяршыліся I гульні краін СНД, на якіх беларуская зборная заваявала 69 медалёў, паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце (НАК).
Адзначым, што на спаборніцтвах былі прадстаўлены 16 розных відаў спорту, разыграны 182 камплекты ўзнагарод, а ўдзел прынялі звыш 1,5 тыс. атлетаў.
Каманда з Беларусі праявіла сябе і ўзяла 69 медалёў, сярод якіх 8 залатых, 32 срэбных і 29 бронзавых.
Перавагу айчынная зборная паказала ў такіх дысцыплінах, як грэка-рымская барацьба (Глеб Макаранка і Павел Глінчук), тайскі бокс (Фёдар Колтун, Яўген Федарынчык і Альбіна Посах), кулявая стральба з пісталета (Павел Мураўёў), самба (Анастасія Грышчанка), мастацкая гімнастыка (Лізавета Зоркіна).
Звязда, 12 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/72/60458
Текущая дата: 27.12.2024