Белорусский портал в Казахстане

Удзельнікі экспедыцыі на Эверэст уручылі Лукашэнку беларускі сцяг, які пабываў на самай высокай кропцы планеты



Удзельнікі экспедыцыі на Эверэст 3 ліпеня ў час урачыстага мерапрыемства ля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» ўручылі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку Дзяржаўны сцяг і копію Сцяга Перамогі, якія былі ўзняты імі на самую высокую кропку планеты.

«Гэта, напэўна, сёння будзе асноўнай святыняй у Палацы Незалежнасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ганарыцца камандай альпіністаў, як і беларускімі ўдзельнікамі антарктычнай экспедыцыі. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што іх неабходна прадставіць да ўзнагарод.

Звязда, 3 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/73/60019
Текущая дата: 07.11.2024