Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (2 WTA) згуляе ў паўфінале буйнага турніру Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open).
У 1/4 беларуска сустрэлася на корце з чэшкай Барбарай Крейчыкавай (9 WTA). А.Сабаленка адолела саперніцу за 1час 26 хвілін з вынікам 6: 1, 6: 4.
У наступным туры другая ракетка свету згуляе з прадстаўніцай Канады Лэйлай Фернандэс (73 WTA). Гульня адбудзецца 10 верасня.
Адзначым, што US Open — апошні ў гэтым сезоне чэмпіянат серыі «Вялікага шлема». Ён праходзіць у Нью-Ёрку і завершыцца 12 верасня.
Звязда, 8 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/73/60421
Текущая дата: 27.12.2024