Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе 3х3 паспяхова пачала выступленне ў кваліфікацыі розыгрышу Кубка Еўропы ў румынскай Канстанцы.
Сёння ў стартавым матчы папярэдняй групы, А беларусы ва ўпартай барацьбе перамаглі каманду Славакіі з вынікам 17: 13. Таксама сёння беларускія спартсмены сустрэнуцца са зборнай Латвіі, якая саступіла славакам з вынікам 14: 17. У складзе беларускай дружыны гуляюць Цімафей Поралеў, Максім Лютыч, Сяргей Вабішчэвіч, Андрэй Рагозенка і Максім Сазонаў. Пасля завяршэння спаборніцтваў у чатырох папярэдніх групах у плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды, якія разыграюць чатыры пуцёўкі ў фінальны этап Кубка Еўропы.
Фінальная стадыя Кубка Еўропы па баскетболе 3×3 пройдзе з 10 па 12 верасня ў Парыжы.
Звязда, 26 чэрвеня 2021
Звязда, 26 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/74/59935
Текущая дата: 07.11.2024