Беларускі спартсмен захапіў ініцыятыву ў пачатку сустрэчы і змог давесці лік да перамогі, аддаўшы за ўвесь матч ўсяго толькі два геймы.
Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (№63 у рэйтынгу ATP) выйграў турнір у Уінстан-Сейлеме (ЗША).
Супрацьстаяў беларусу швед Мікаэль Імер (90). Івашка актыўна пачаў і скончыў першы сэт, не аддаўшы ніводнага гейма, а ў другім давёў лік да перамогі - 6:0, 6:2.
Сустрэча доўжылася 55 хвілін.
Такім чынам, Івашка заваяваў свой першы тытул асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў у адзіночным разрадзе. Сярод беларусаў апошнім выйграваў турніры ATP Максім Мірны ў лютым 2003-га года.
Прызавы фонд спаборніцтваў у Уінстан-Сейлеме склаў каля $718 тыс.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/74/60698
Текущая дата: 26.12.2024