Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая спецыялізуецца ў бегу на спрынтарскіх дыстанцыях, выйграла золата на міжнародным турніры, прысвечаным памяці прызёра Гульняў 1968 Лізель Пракоп ў Санкт-Пельтэне (Аўстрыя).
Пра сур`ёзнасць сваіх намераў на дыстанцыі 100 м беларуская спартсменка заявіла ўжо на папярэдняй стадыі спаборніцтваў, паказаўшы другі час - 11,52 сек. У фінальным забегу беларуска палепшыла свае паказчыкі, фінішаваўшы з часам 11,22 сек.
На другім месцы дадзены від праграмы завяршыла Іна Х’юмэр з Аўстрыі - 11,41 сек. Трэцяе - у яе суайчынніцы Магдалены Лінднэр - 11,45 сек.
Адзначым, што гэта быў першы старт беларускі ў летнім сезоне.
Звязда, 4 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/76/59589
Текущая дата: 08.11.2024