Беларускія гоншчыкі, нягледзячы на пандэмію, змаглі абкатаць свае аўтамабілі перад прэстыжным стартам на ралі "Золата Кагана" ў Астраханскай вобласці.
Экіпаж беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта", якім кіруе Аляксей Вішнеўскі, фінішаваў другім на першым этапе ралі "Шаўковы шлях".
Гонка стартавала ў чацвер у Омску, працягласць спецучастка да Новасібірска склала 87 кіламетраў. Вішнеўскі паказаў другі вынік - 51 хвіліна 1 секунда. Першым стаў расійскі экіпаж каманды "КАМАЗ-МАЙСТАР", якім кіраваў Дзмітрый Сотнікаў (50,51), што выступае на новай генерацыі гоначнага грузавіка КамАЗ. Трэцяе месца дасталася яго таварышу па камандзе Айрату Мардзееву (+1,02). Лідар беларускай каманды Сяргей Вязовіч стаў толькі пятым (+1,26). Пачатковец "МАЗ-СПОРТаўта" Віталь Мурылеў - 11-ы (+6,50).
Гоншчыкам трэба будзе падчас другога этапа пераадолець 582 кіламетры паміж Новасібірскам і Горна-Алтайскам. Даўжыня спецучастка складзе 132,74 кіламетра.
"Шаўковы шлях-2021" праходзіць па тэрыторыі Расіі і Манголіі, фінішуюць гоншчыкі 11 ліпеня ва Улан-Батары. Ім трэба будзе пераадолець 10 этапаў агульнай працягласцю 5440 кіламетраў.
Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" выставіла на гонку тры экіпажы:
* Сяргей Вязовіч / Павел Гаранін / Антон Запарошчанка;
* Аляксей Вішнеўскі / Максім Новікаў / Сяргей Сачук;
* Віталь Мурылев / Аляксандр Швед / Андрэй Крагельскі.
Да "Шаўковага шляху" беларусы ўдзельнічалі ў ралі "Золата Кагана" у Астраханскай вобласці. Пераможцам гонкі ў грузавым заліку стаў расійскі экіпаж Дзмітрыя Сотнікава з "КАМАЗ-МАЙСТАР". Лідэр беларусаў Сяргей Вязовіч па выніках саступіў расіянам крыху больш за адну хвіліну. На трэцім спецучастку ў "капотніка" двухразовага прызёра "Дакара" лопнулі рысоры, з-за чаго экіпаж страціў у хуткасці.
Беларусы на астраханскай гонцы выступалі таксама трыма грузавікамі капотнай кампаноўкі. Адзін з іх быў пабудаваны ў гэтым годзе.
Sputnik, 2 ліпеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/76/60043
Текущая дата: 27.12.2024