Белорусский портал в Казахстане

Чатыры чалавекі загінулі ў час стральбы на футбольным матчы ў Мексіцы



Об этом паведамляе газета El Universal.

Як мінімум чатыры чалавекі загінулі і тры атрымалі раненні ў Мексіцы ў выніку нападзення невядомых на гледачоў футбольнага матчу. Інцыдэнт здарыўся ў Куэрнаваку ў штаце Марэлас.

Паводле версіі паліцыі, злачынства ўчыніла адна з груповак, якая процістаіць другой бандзе ў барацьбе за сферы ўплыву ў распаўсюджванні наркотыкаў у Куэрнаваку, кіраўнік якой знаходзіўся на стадыёне. Злачынцы прыбылі на пазадарожніку і трох матацыклах. Яны адкрылі агонь па гледачах, а потым зніклі. Іх вышук па гарачых слядах вынікаў не даў.

Праваахоўныя органы вядуць расследаванне абставін здарэння.

Пакуль не вылучаліся версіі наконт магчымых арганізатараў і выканаўцаў злачыннай акцыі.

5 ліпеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/76/60068
Текущая дата: 27.12.2024