Пра гэта паведаміла ў нядзелю абласное ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі Украіны на сваёй старонцы ў Facebook.
Паветраны шар з пасажырамі ўпаў на захадзе Украіны, блізу горада Камянец-Падольскі у Хмяльніцкай вобласці, адзін чалавек загінуў, пяць чалавек атрымалі траўмы.
«У выніку падзення паветранага шара ў Камянец-Падольскім раёне адзін чалавек загінуў і яшчэ пяць чалавек атрымалі раненні. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група», — паведамляе паліцыя.
«Трагедыя адбылася 22 траўня ўвечары каля вёскі Кульчыеўцы ў Камянец-Падольскім раёне. На борце паветранага шара знаходзіўся пілот і пяць пасажыраў — жыхары гарадоў Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі, — гаворыцца ў паведамленні паліцыі. — Адзін мужчына загінуў, яшчэ пяць чалавек, сярод якіх пілот, атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці». Распачата расследаванне.
Звязда, 23 траўня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/77/59377
Текущая дата: 08.11.2024