Некалькі японскіх гарадоў адмаўляюцца ад планаў па размяшчэнні алімпійкіх каманд напярэдадні Гульняў у Токіа з-за дарагіх мер бяспекі ў сувязі з пандэміяй.
Пагадненні аб прыёме спартсменаў і афіцыйных асоб Алімпіяды падпісалі больш за 500 муніцыпалітэтаў Японіі. Аднак многія гарады адмаўляюцца ад размяшчэння алімпійцаў, паколькі жыхарам гэтых раёнаў давядзецца пазбягаць любых фізічных кантактаў, наведванняў школ і трэніровак на адкрытым паветры. Таксама адной з прычын адмовы муніцыпалітэтаў ад прыёму гасцей называюцца затраты на іх размяшчэнне, якія будуць пакрывацца з бюджэтаў гэтых гарадоў.
Зрэшты, не ўсе ўлады гарадоў адмаўляюцца ад сваіх планаў. Напрыклад, у горадзе Цуруока ў паўночнай прэфектуры Ямагата прымуць некалькі дзясяткаў алімпійскіх і паралімпійскіх атлетаў з Германіі і Малдовы, а ў горадзе Таторы размесцяцца каманды Ямайкі па плаванні, гімнастыцы і весляры-паралімпійцы. Атлеты будуць жыць толькі ў сваіх гарадках і перамяшчацца па абазначаных маршрутах, пазбягаючы кантактаў з мясцовымі жыхарамі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/80/58975
Текущая дата: 08.11.2024