Белорусский портал в Казахстане

Беларускія пяціборцы занялі другое месца ў змешанай эстафеце на этапе КС у Балгарыі



Беларускія пяціборцы Павел Ціханаў і Ксенія Клімянкова занялі другое месца ў змешанай эстафеце на этапе Кубка свету ў Балгарыі.

Беларускі змешаны дуэт набраў у суме 1440 балаў, прапусціўшы наперад толькі казахстанскі дуэт Уладзіслаў Мішчанка / Алена Патапенка - 1442 ачкі. Трэцяе месца занялі прадстаўнікі Рэспублікі Карэя Сеа Чан Ван і Кім Ін Джу - 1415. Усяго ў названым відзе праграмы ўдзельнічалі 20 змешаных дуэтаў.

Такім чынам, беларускія пяціборцы выйгралі на этапе Кубка свету ў Сафіі дзве ўзнагароды. Акрамя змешанай эстафеты медальнымі для іх атрымаліся старты мужчын, па выніках якіх Павел Палазкоў выйграў бронзавую ўзнагароду.

12 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/81/58846
Текущая дата: 08.11.2024