Белорусский портал в Казахстане

Велапрабег да Дня Перамогі арганізуюць у Белавежскай пушчы



У нацыянальным парку «Белавежская пушча» 10 мая плануюць правесці велапрабег «Дарога памяці», паведамляе сайт нацпарка.

Удзельнікам прапануюць ля помніка загінулым воінам ушанаваць хвілінай маўчання памяць абаронцаў Айчыны. Затым пачнецца велапрабег, які пройдзе па экалагічным маршруце (13 км) з інтэрактывам і паласой перашкод.

 На «Царскай паляне» запланаваны прывал. Там аматары актыўнага адпачынку змогуць падсілкавацца кашай, шашлыкамі, блінамі з начынкамі, гарбатай на травах. Будуць арганізаваны разнастайныя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы. У праграме пазначана стральба з пнеўматычнай зброі, гольф, боўлінг, крафтавыя гульні.

Удзельнічаць у прабегу можна на сваім ровары або ўзяць у пункце пракату Белавежскай пушчы.

Звязда, 21 красавіка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/84/58906
Текущая дата: 25.12.2024