Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Егіпет актывізуюць сумесныя намаганні для кааперацыі ў сферы турызму



Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта Бадрам Абдэлаці. Аб гэтым паведамілі ў беларускім пасольстве.

У ходзе размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-егіпецкага парадку дня і ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.

Субяседнікі адзначылі высокі патэнцыял паміж Беларуссю і Егіптам для развіцця палітычнага дыялогу, умацавання гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, падкрэсліўшы неабходнасць актывізацыі сумесных намаганняў для развіцця кааперацыі ў сферы турызму.

16 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/86/58650
Текущая дата: 25.12.2024