Зборная Германіі выйграла мужчынскую эстафетную гонку 4х7,5 км на восьмым этапе Кубка свету ў Чэхіі.
Пераможцы - Эрык Лесер, Бенедыкт Доль, Арнд Пайфер і Філіп Наўрат - паказалі падагульняючы час 1 гадз. 12 мін. 28,1 сек. Яны не беглі дадатковых кругоў, але выкарысталі пяць дадатковых патронаў.
На другім месцы завяршылі гонку расійскія спартсмены Карым Халілі, Мацвей Елісееў, Аляксандр Логінаў і Эдуард Латыпаў (адставанне 1 мін. 21,7 сек., 0 промахаў + 8 дадатковых патронаў).
На трэцім месцы фінішавалі спартсмены з Нарвегіі Стурла Холм Легрэйд, Ёханес Дале, Тар`ей Бё і Ёханес Бё (адставанне 1 мін. 33,2 сек., 3 промахі + 9 дадатковых патронаў).
Што датычыцца беларускай каманды, то Мікіта Лабастаў, Антон Смольскі, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі фінішавалі на восьмай пазіцыі (адставанне 3 мін. 26,6 сек, 1 промах + 7 дадатковых патронаў).
5 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
5 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/87/58588
Текущая дата: 26.12.2024