Белорусский портал в Казахстане

Арцём Архіпаў прызнаны лепшым гульцом 30-га тура чэмпіянату Беларусі



Форвард салігорскага "Шахцёра" Арцём Архіпаў прызнаны лепшым гульцом 30-га тура чэмпіянату Беларусі паводле версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У пераможным дамашнім паядынку з "Мінскам" (4:2) 23-гадовы нападаючы аформіў галявы дубль: спачатку пры ліку 1:2 ён зраўнаваў рахунак, у самай канцоўцы забіў чацвёрты мяч "Шахцёра". У выніку салігорская каманда заняла першае месца і другі раз стала чэмпіёнам Беларусі.

Падагульняючая табліца 30-га нацыянальнага першынства: "Шахцёр" - 59 ачкоў, БАТЭ (Барысаў) - 58, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 56, "Дынама" (Брэст) - 54, "Нёман" (Гродна) - 53, "Дынама" (Мінск) - 52, "Іслач" (Мінскі раён) - 45, "Рух" (Брэст) - 44, "Славія" (Мазыр) - 39, "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 38, "Мінск" - 38, "Віцебск" - 36, "Гарадзея" - 31, "Слуцк" - 27, "Белшына" (Бабруйск) - 21, "Смалявічы" - 14.

Лепшым бамбардзірам турніру стаў форвард БАТЭ Максім Скавыш, які забіў 19 мячоў.

Вышэйшую лігу пакідаюць "Белшына" і "Смалявічы", якіх у наступным сезоне заменяць дзве лепшыя каманды першай лігі - рэчыцкі "Спадарожнік" і "Гомель". Футбалісты "Слуцка" і мінскія "Крумкачы" 15 і 19 снежня правядуць пераходныя матчы за права выступаць у элітным дывізійне чэмпіянату Беларусі ў 2021 годзе.

30 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/89/57306
Текущая дата: 08.11.2024