Адпаведныя змены, якімі для беларусаў уводзяцца новыя правілы, польскі Сейм унёс у закон пра замежнікаў.
Беларускія грамадзяне, якія прыехалі ў Польшчу па гуманітарнай візе, змогуць легальна працаўладкоўвацца ў краіне, паведаміў у сераду старшыня парламенцкай групы Сейма па Беларусі Роберт Тышкевіч.
"Беларусы, якія прыязджаюць у Польшчу на падставе гуманітарнай візы, могуць легальна працаваць у нашай краіне. Гэта стала магчымым дзякуючы зменам, занесеным у закон аб іншаземцах, які прыняў сейм на пасяджэнні", - гаворыцца ў дакуменце за яго подпісам.
Тышкевіч зазначыў, што гэтае рашэнне было прынятае ў падтрымку беларускай грамады з-за нарастальнага ціску на грамадзян у краіне.
Нагадаем, 20 кастрычніка экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Польшчы з шэрагам мясцовых палітыкаў, у прыватнасці прэм`ер-міністрам Матэушам Маравецкім. Яна перадала польскаму прэм`еру ліст з просьбай "змяніць законы такім чынам, каб людзі, якія прыязджаюць у Польшчу ў рамках гуманітарных праграм, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, змаглі працаваць у Польшчы".
Мінск, 28 кастрычніка 2020
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/91/56602
Текущая дата: 08.11.2024