Калядны міжнародны турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі у 2021 годзе не адбудзецца. Прычына - неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя, паведамляе hockey.by
У 2020 годзе шматлікія прэстыжныя турніры былі адмененыя з прычыны распаўсюджвання каранавіруса. Улічваючы ўзрост удзельнікаў Каляднага турніру, немагчымасць правядзення трэніровачных збораў каманд у большасці краін-удзельніц і рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па зніжэнні рызык распаўсюджвання вірусных інфекцый, было прынята рашэнне аб яго адмене.
Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь штогод праходзіў у Мінску з 2005 года.
Каманда Прэзідэнта Беларусі выйгравала Калядны турнір 13 разоў: у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017, 2018, 2019 і 2020 гадах.
Расіяне займалі першае месца тройчы - у 2007, 2011 і 2015 гадах.
Усяго ж за гісторыю правядзення турніры ў барацьбу за галоўны трафей уступалі гульцы з больш чым 30 краін.
Звязда, 1 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/91/57319
Текущая дата: 26.12.2024