Міжнародная федэрацыя футбола назвала лепшага гульца года ў мужчынскім футболе. Ім стаў нападаючы «Баварыі» і зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі.
У барацьбе за ўзнагароду ён абышоў форварда «Ювентуса» Крышціяну Раналду і нападніка «Барселоны» Ліянэля Месі.
Нягледзячы на анлайн-фармат цырымоніі ўзнагароджання, прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна спецыяльна прыбыў у Мюнхен, каб асабіста ўручыць узнагароду паляку. Гэтая ўзнагарода стала першай для 32-гадовага футбаліста. Папярэднім лаўрэатам прэміі быў Ліянэль Месі.
У 2020 годзе Левандоўскі разам з «Баварыяй» выйграў чэмпіянат Германіі, Кубак Германіі і стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў. Роберт стаў лепшым бамбардзірам як Бундэслігі, так і Лігі чэмпіёнаў.
Звязда, 18 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/91/57665
Текущая дата: 26.12.2024