Беларусы, якія хочуць уехаць у Літву па гуманітарных прычынах, павінны звярнуцца ў пасольства рэспублікі ў Беларусі.
Грамадзянам Беларусі па распараджэнні часова выконваючай абавязкі міністра ўнутраных спраў Рыты Тамашунене выдалі 653 дазволы на ўезд у Літву па асаблівых гуманітарных прычынах, такая інфармацыя размешчана на сайце МУС Літвы.
Адзначаецца, што 246 чалавек ужо знаходзяцца ў Літве, а 53 грамадзяніна Беларусі звярнуліся з просьбай аб прадастаўленні прытулку.
"Такі дазвол міністра ўнутраных спраў выдаецца пасля атрымання матываванай прапановы Міністэрства замежных спраў аб ўездзе замежніка ў Літоўскую Рэспубліку па асаблівых гуманітарных прычынах. Напрыклад, па палітычных абставінах ці іншых пагрозах", - гаворыцца ў паведамленні.
Дазволы выдаюцца грамадзянам Беларусі, як адзначылі ў МУС, якія пацярпелі ад рэпрэсій ці актыўным апазіцыянерам, якія церпяць персалед.
Тамашунене адзначыла, што колькасць людзей, якiя хадайнiчаюць аб прадастаўленні прытулку, расце.
Льготы на ўезд у Літву
Вільнюс з 11 жніўня прадастаўляе льготы і выдае дазволы на ўезд грамадзянам Беларусі па гуманітарных прычынах. Калі беларусы хочуць уехаць у Літву, то павінны звярнуцца ў пасольства рэспублікі ў Беларусі для выдачы шэнгенскай візы і прадаставіць інфармацыю, якая пацвярджае асаблівыя гуманітарныя прычыны.
Таксама беларусы могуць прыехаць у Літву і падаць заяву аб прадастаўленні прыстанішча, калі яны адчуваюць, што іх пераследуюць або існуе рэальная пагроза іх бяспецы і жыццю.
Мінск, 24 лістапада 2020
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/92/57506
Текущая дата: 26.12.2024