Белорусский портал в Казахстане

Следчы камітэт высвятляе абставіны смерці 18-гадовай дзяўчыны ў сталічным басейне



Пра гэта паведамляе прэс-служба СК.

Паведамленне пра смерць 18-гадовай дзяўчыны ў басейне паступіла ў праваахоўныя органы каля 17:00 у суботу, 14 лістапада. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Следчыя апытваюць сведак, вывучаюць запісы з камер відэаназірання, адбіраюць дакументацыю, якая рэгламентуе працу басейна.

Дакладная прычына смерці будзе высветленая па выніках судова-медыцынскай экспертызы. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Звязда, 15 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/93/56970
Текущая дата: 27.12.2024