Белорусский портал в Казахстане

Жыхар Гродзенскага раёна добраахвотна здаў 16 сетак і дзве нелегальныя стрэльбы



Унушальны браканьерскі арсенал — сеткі агульнай даўжынёй каля 1,7 кіламетра і дзве незарэгістраваныя стрэльбы — здаў дзяржінспектарам адзін з жыхароў аграгарадка Азёры Гродзенскага раёна.

Прычым, зрабіў гэта добраахвотна, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Мужчына выцягнуў на двор з гаспадарчых пабудоў некалькі скрынь і мяшкоў — у іх знаходзілася 16 сетак.

Акрамя таго, вясковец перадаў інспектарам яшчэ і две нелегальныя стрэльбы, а таксама патроны, патлумачыўшы, што ўладальнікам зброі некалі быў яго бацька. Сам мужчына таксама з’яўляецца дзеючым паляўнічым. З прычыны добраахвотнай выдачы зброі санкцыі па пазбаўленні права на паляванне да яго прымяняцца не будуць, як і штрафныя меры за захоўванне забароненых прылад лоўлі рыбы.

Сяргей Расолька
Звязда, 19 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/94/55433
Текущая дата: 08.11.2024