Белорусский портал в Казахстане

Чатыры беларускія тэнісісткі патрапілі ў заявачны ліст на ўдзел у US Open 2020



Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко патрапілі ў заявачны ліст на ўдзел у тэнісным турніры Вялікага шлема.

У Адкрыты чэмпіянат ЗША Вера Лапко прайшла па абароненым рэйтынгу.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова пакуль знаходзіцца на сёмай пазіцыі ў спісе запасных прэтэндэнтаў на ўдзел у асноўны турнірнай сетцы.

Нагадаем, US Open 2020 пройдзе ў Нью-Ёрку з 31 жніўня па 13 верасня.

Звязда, 6 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/95/55132
Текущая дата: 08.11.2024