Футбалісткі "Бабруйчанкі" разграмілі выхаванак Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву (БАЦАР) на старце 11-га тура жаночага чэмпіянату Беларусі.
У першым тайме сустрэчы ў Бабруйску гаспадыні двойчы паразілі вароты саперніц, а пасля перапынку вызначыліся яшчэ тры разы. Госці змаглі адказаць толькі голам Вікторыі Марчык на апошняй мінуце гульні - 5:1. Гэта быў першы гол брастаўчанак у 11 матчах цяперашняга першынства.
Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) далі сапраўдны бой сярэбранаму прызёру мінулага чэмпіянату краіны сталічнай "Зорцы-БДУ", завяршыўшы паядынак унічыю - 1:1.
Сёння адбудуцца яшчэ два матчы 11-га тура. У сталічным дэрбі лідар турніру "Дынама-БДУФК" прыме дзеючых чэмпіёнак Беларусі футбалістак "Мінска". У Гродне мясцовы "Нёман" згуляе з магілёўскім "Дняпром".
Турнірнае становішча: "Дынама-БДУФК" - 30 балаў (10 матчаў), "Мінск" - 27 (10), "Зорка-БДУ" - 19 (11), "Нёман" - 18 (10), "Бабруйчанка" - 11 (11), Беларусь (U-19) - 10 (11), "Днепр" - 8 (10), БАЦАР - 0 (11).
Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нігерыйская нападаючая "Мінска" Эмуедж Агбаябгевха, якая забіла 16 мячоў.
22 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
22 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/96/54794
Текущая дата: 08.11.2024