Белорусский портал в Казахстане

У Грэцыі з 1 ліпеня ўсе рэгіянальныя аэрапорты сталі прымаць замежныя рэйсы



Урад Грэцыі з 1 ліпеня адмяніў абмежаванні на міжнародныя пералёты ва ўсіх аэрапортах краіны, уведзеныя з-за пандэміі каранавіруса, паведамляе Reuters.

Два міжнародныя аэрапорты Грэцыі ў Афінах і Салоніках прымалі замежныя рэйсы з 15 чэрвеня. Аднак для развіцця турыстычнай галіны, у якой занята больш за 700 тыс. чалавек, важна аднаўленне чартарных рэйсаў з-за мяжы ва ўсіх 18 рэгіянальных аэрапортах.

Паводле прагнозаў экспертаў, спад эканомікі краіны ў бягучым годзе складзе мінімум 8 працэнтаў.

Паводле даных на 1 ліпеня, у Грэцыі зарэгістравана 3409 выпадкаў захворвання на COVID-19.

1 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/97/54363
Текущая дата: 08.11.2024