Такое меркаванне 9-га ліпеня ў час адкрыцця фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Навагрудку выказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.
Комплекс, які атрымаў назву "Лідар", узвялі на вуліцы Драздовіча ў маладым і густанаселеным жылым раёне Навагрудка. Новы комплекс уключае спартыўную залу з трыбунамі на 750 месцаў, 25-метровы басейн, трэнажорную і фітнес-залы, спартыўныя памяшканні для заняткаў лёгкай атлетыкай, а таксама кафэ.
"Штогод мы адкрываем некалькі такіх спартыўных збудаванняў. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці ў пачатку гэтага года аналагічны комплекс пачаў працаваць у Астраўцы. Пастаўлена задача, каб у кожным раённым цэнтры былі такія аб`екты", - адзначыў Сяргей Кавальчук. Ён падкрэсліў, што ў кожнай з абласцей у бліжэйшыя пяць гадоў запланавана будаўніцтва як мінімум 2-3 такіх або падобных спартыўных комплексаў. У прыватнасці, у Гродзенскай вобласці фізкультурна-аздараўленчы комплекс з`явіцца ў Слоніме.
Гэтыя аб`екты, паводле слоў міністра, важныя і для развіцця прыярытэтных відаў спорту. Такіх, напрыклад, як плаванне, у якім на Алімпійскіх гульнях разыгрываецца звыш трох дзясяткаў камплектаў узнагарод, а таксама лёгкая атлетыка, футбол, гандбол, валейбол і баскетбол. Умовы даюць магчымасць займацца на базе комплексу ўвесь год.
"Не менш важна і развіццё масавага спорту. Месца для ўзвядзення комплексу выбрана вельмі ўдачна: вакол малады жылы раён, нямала сем`яў з дзецьмі", - адзначыў Сяргей Кавальчук. Ён выказаў упэўненасць, што аб`ект будзе запатрабаваны жыхарамі.
8 ліпеня 2020, Навагрудак
БЕЛТА
8 ліпеня 2020, Навагрудак
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/97/54501
Текущая дата: 08.11.2024