У Японіі замежным турыстам будуць выдаваць штодзённыя ваўчары ў памеры 186 долараў, якія яны змогуць выдаткаваць падчас адпачынку ў гэтай краіне, паведамляе Kyodo News.
Такім чынам урад Японіі плануе падтрымаць сферу турызму. Адзначаецца, што выдзеленыя турысту сродкі павінны пакрываць да паловы яго выдаткаў.
Каб атрымаць ваўчар, дастаткова забраніраваць гатэль і купіць квіток у Японію. Па прыбыцці ў краіну турыст можа выдаткаваць гэтыя грашовыя сродкі на наведванне рэстаранаў, бараў і крамаў.
Праграму па падтрымцы турызму плануецца запусціць з 1 ліпеня. На рэалізацыю гэтага праекта японскі ўрад выдзеліць 12,5 млрд долараў.
Звязда, 28 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/99/53811
Текущая дата: 08.11.2024