У сталіцы вызначыліся, як пазначаць месцы для паркоўкі велашэрынгу. Пра гэта інфармуе Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».
Вось як яны будуць выглядаць.
Гараджанам прапануюць прагаласаваць за або супраць такога рашэння. Зрабіць гэта можна ў канале https://t.me/minskiygorispolkom
Нагадаем, на мінулым тыдні аператару велашэрынгу прапанавалі вызначыць канкрэтныя месцы, дзе карыстальнікі змогуць пакідаць пракатныя ровары. Гэта трэба для таго, каб байкі не валяліся па ўсім горадзе.
Звязда, 30 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/99/53824
Текущая дата: 08.11.2024