Белорусский портал в Казахстане

Прэтэнзіі да Беларусі па пытаннях экспарту крэветак недарэчныя



Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў у інтэрв`ю тэлеканалу "Мір 24".

"Калі тыя ж крэветкі ў вылаўленым выглядзе былі ўвезены ў Беларусь і прайшлі ачыстку, саленні і іншае і змянілі свой код - значыць, гэты ўжо тавар належным чынам з усімі мерамі эканамічнай палітыкі ўвезены на тэрыторыю Мытнага саюза і далей свабодна перамяшчаецца па тэрыторыі, - сказаў прэм`ер-міністр. - Я выключаю, калі якія-небудзь жулікі, нашы з вашымі, расійскімі, недзе дамовіліся. Гэта ўжо трэба пракурорам, следчым разбірацца. Як гаварыў Глеб Жаглоў у свой час, "злодзей павінен сядзець у турме".

А ўсё астатняе - ёсць пэўныя правілы, яны павінны выконвацца, дадаў Андрэй Кабякоў.

"Я разумею, што гавораць наконт беларускіх крэветак і нечага там яшчэ. Але яшчэ раз кажу, гэта ўсё ў адпаведнасці з заканадаўствам. Прэтэнзіі тут, прынамсі, недарэчныя", - сказаў прэм`ер-міністр.

31 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/1/37494
Текущая дата: 27.04.2024