Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Гэтае свята сімвалізуе адзінства народа, які прайшоў доўгі шлях станаўлення дзяржаўнасці. За гады суверэнітэту Мінск і Бішкек здолелі не толькі беражліва захаваць агульную гістарычную спадчыну, але і пашырыць кантакты па многіх напрамках», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што наглядным пацвярджэннем высокага ўзроўню беларуска-кыргызскіх адносін, якія будуюцца на даверы і партнёрстве, з’яўляецца паспяховае супрацоўніцтва дзвюх краін у рэгіянальных арганізацыях. «У гэтым мы яшчэ раз пераканаліся пры ўступленні ў ШАС, атрымаўшы важную падтрымку Бішкека. Упэўнены, дружалюбныя сувязі паміж Беларуссю і Кыргызстанам будуць няўхільна мацнець, а практычнае ўзаемадзеянне — напаўняцца новымі праектамі», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Садыру Жапараву і яго суайчыннікам міру, стабільнасці і працвітання, далейшых здзяйсненняў на карысць роднай краіны.
Звязда, 31 жніўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/1/75067
Текущая дата: 25.12.2024