Такое меркаванне выказаў дырэктар інфармацыйнага агенцтва "Арменпрэс" Арам Ананян, які прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі на тэму "Роля інфармацыйных агенцтваў у час крызісу".
На агульнаеўрапейскай прасторы апошнія гады з`яўляецца ўсё больш разнапланавых выклікаў.
"Адной з характарыстык сучаснага свету з`яўляецца тэмп тых змяненняў, якія адбываюцца ў ім. Мы назіраем, што апошнія гады ўсё больш і больш новых выклікаў з`яўляецца на агульнаеўрапейскай прасторы. Гэтыя падзеі, безумоўна, уплываюць на стужкі навін агенцтваў, таму асэнсаванне крызісаў і магчымасцей процістаяння ім з`яўляецца надзённай неабходнасцю для нас, асаблівых акцёраў інфармацыйнага поля, якія рэальна ствараюць парадак дня і значную частку інфармацыйнага патоку, якія затым нашы партнёры і спажыўцы выкарыстоўваюць ва ўласных мэтах", - падкрэсліў медыяэксперт.
Паводле яго слоў, сусветная супольнасць да гэтага дня не змагла поўнасцю пераадолець эканамічны крызіс 2008 года, паралельна мы назіраем развіццё розных палітычных рызык, дэмаграфічныя і міграцыйныя праблемы, распаўсюджванне кропак нестабільнасці па ўсім свеце. Гэта ўплывае непасрэдна на работу агенцтваў навін, іх кааперацыю і ўменне адаптавацца да дзейнасці ў новых рэаліях.
Арам Ананян таксама адзначыў актуальнасць узмацнення кантролю за распаўсюджваннем дакладнай і аб`ектыўнай інфармацыі.
"Кожны сродак масавай інфармацыі мае свой уласны фільтр верыфікацыі навін, кожнае прафесійнае агенцтва навін ужо даўно задумваецца над гэтым і ўдасканальвае дзеючыя механізмы. Пры гэтым мы будзем толькі вітаць ініцыятыву ствараць нейкія сумесныя пляцоўкі для праверкі інфармацыі, каб паставіць пэўны дадатковы бар`ер распаўсюджванню дэзынфармуючага прадукту", - сказаў кіраўнік "Арменпрэс".
Міжнародная канферэнцыя на тэму "Роля інфармацыйных агенцтваў у час крызісу", арганізаваная Балгарскім тэлеграфным агенцтвам, праходзіць 7-11 верасня ў Балгарыі (Сафія, Несебр).
9 верасня 2016, Несебр
БЕЛТА
9 верасня 2016, Несебр
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/10/36888
Текущая дата: 27.12.2024