Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Арменія зацікаўлена ў нарошчванні паставак беларускай сельгастэхнікі і ўгнаенняў. Пытанне павелічэння аб`ёму экспартуемай з Беларусі ў Арменію прадукцыі было ўзнята сёння на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Арменіі Ігара Назарука з міністрам сельскай гаспадаркі Арменіі Серго Карапецянам.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферах сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама магчымасць павелічэння аб`ёмаў двухбаковага гандлю сельгаспрадукцыяй. Таксама былі закрануты тэмы стварэння ў Арменіі зборачных вытворчасцей беларускай складанай тэхнікі разам з удасканаленнем яе абслугоўвання і актывізацыяй работы па падрыхтоўцы спецыялістаў для аграпрамысловага сектара армянскай эканомікі.
У Міністэрстве замежных спраў адзначылі, што бакі дасягнулі дамоўленасці па рэалізацыі практычных мер, нацэленых на пашырэнне супрацоўніцтва па названых напрамках, у тым ліку пры падрыхтоўцы да чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
17 верасня 2015 Мінск
БЕЛТА
17 верасня 2015 Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/11/32656
Текущая дата: 15.11.2024