1 жніўня Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Згодна з пастановай Савета міністраў ад 26 лiпеня 2016 года, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжана з 95,9 да 90,1 долара за тону.
Пошліна на прамагонны бензін знізілася з 68 да 63,9 долара за тону, на таварныя бензіны — з 58,4 да 54,9 долара.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты цяпер складае 36 долараў за тону замест ранейшых 38,3. Такая ж пошліна ўстаноўлена на дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілол, змазачныя і іншыя маслы.
У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, павышаліся з 1 ліпеня.
Беларусь імпартуе расійскую нафту бяспошлінна. У 2016 годзе ўрад разлічваў пакінуць у бюджэце больш за мільярд долараў вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, выпрацаваныя з расійскай нафты. Гэтыя сродкі планавалася накіраваць на пагашэнне знешняга доўгу. Аднак з-за падзення сусветных коштаў на нафту чакаецца скарачэнне аб`ёму паступленняў нафтавых пошлін.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2016
Мінск, 1 жніўня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/11/36466
Текущая дата: 23.11.2024