Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю казахскаму тэлеканалу 24 KZ, якое ён даў напярэдадні свайго афіцыйнага візіту ў Казахстан 3—4 кастрычніка.
"Не трэба ствараць наднацыянальных структур, якія не ўспрымаюцца хоць бы адной краінай. Калі хоць адна з краін — Беларусь, Расія ці Казахстан — гэтага не захоча, то гэтага не будзе. У нас кансенсуснае рашэнне", — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, "многія палітыкі сёння навучыліся палохаць народ". "Хтосьці з іх, асабліва ў Расіі, прывык падкідаць у парадак дня тое, што сёння нерэальна, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы ствараем эканамічны саюз — хтосьці кажа пра палітычную надбудову. Хтосьці кажа пра ўвядзенне адзінай валюты — мы да гэтага яшчэ не прыйшлі, мы яшчэ не адчулі вельмі жорсткую неабходнасць гэтага".
Пытанне ўвядзення адзінай валюты, сказаў Лукашэнка, пакуль не абмяркоўвалася. "Мы нават асэнсаваць сёння не можам гэты працэс. Мы не разумеем, як гэта рабіць, навошта. Мы не прыйшлі да неабходнасці такой, не паспелі для гэтага. Ну і не трэба, — падкрэсліў ён. — Дарэчы, гэта пазіцыя Нурсултана Абішавіча (Назарбаева. — БелаПАН.). Давайце рабіць тое, што сёння трэба, тое, што патрабуюць ад нас народы, тое, што наогул выгадна народу і дзяржаве".
"Пры гэтым палітычная незалежнасць, суверэнітэт, стабільнасць дзяржавы — гэта галоўнае", — заявіў Лукашэнка.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/18/23652
Текущая дата: 17.11.2024