Белорусский портал в Казахстане

Беларусі і Казахстану неабходна максімальна задзейнічаць перавагі АЭП для ўмацавання ўзаемавыгадных адносін



Аб гэтым 4 кастрычніка заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у пашыраным складзе са сваім казахстанскім калегам Нурсултанам Назарбаевым.

"Казахстан для нас - надзейны сябар і саюзнік. Мы разам будуем унікальнае на постсавецкай прасторы ўтварэнне - Еўразійскі эканамічны саюз, які дасць вялікія магчымасці для развіцця эканомік нашых дзяржаў", - сказаў беларускі лідар.

"Нам неабходна максімальна задзейнічаць перавагі АЭП для ўмацавання ўзаемавыгадных адносін паміж нашымі краінамі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, вырашэнню гэтай задачы будзе садзейнічаць зацвярджэнне дарожнай карты двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2014-2016 гады. Гэты комплексны дакумент ахоплівае практычна ўсе сферы двухбаковага ўзаемадзеяння.

4 кастрычніка 2013, Астана
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/18/23694
Текущая дата: 17.11.2024