Гэта тэма абмяркоўвалася 29 жніўня ў Гродне на 10-м пасяджэнні Міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, паведаміў журналістам сустаршыня камісіі з беларускага боку, намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.
Беларусь і Казахстан маюць намер актывізаваць работу па стварэнню індустрыяльна-тэхналагічнага парку сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі ў горадзе Какшэтау Акмалінскай вобласці.
Паводле слоў намесніка прэм`ер-міністра, бакі даволі шчыльна падышлі да стварэння парку і маюць намер сур`ёзна развіваць гэту работу. На тэрыторыі 6 га ў Какшэтау намаганнямі беларускіх прадпрыемстваў будзе створана пляцоўка, дзе будзе вырабляцца сельскагаспадарчае абсталяванне і прычапны інвентар, забяспечвацца тэхналагічна замкнёны цыкл абслугоўвання беларускай сельгастэхнікі ў Какшэтау. Праект рэалізуецца сумесна з акіматам пры падтрымцы ўрада Казахстана.
На пасяджэнні камісіі абмяркоўваўся ход рэалізацыі праекта, пытанні адводу зямлі, забеспячэння інжынернай інфраструктуры. Наперадзе актыўная работа з беларускімі прадпрыемствамі, якія павінны прадстаўляць у Казахстане не толькі адзінкі тэхнікі, але і ўсю лінейку абсталявання да яе: прыцэпы, навясное абсталяванне і інш.
Таксама плануецца арганізаваць адпаведнае навучанне спецыялістаў для работы на гэтай тэхніцы. З гэтай мэтай да праекта акрамя вытворцаў тэхнікі прыцягнуты Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт і Казахстанскі агратэхнічны ўніверсітэт імя Сейфуліна (на яго базе будзе створаны навучальны цэнтр).
Міхаіл Русы даручыў беларускім прадпрыемствам да пачатку кастрычніка ўкамплектаваць поўным цыклам тэхнікі казахстанскую ВНУ, каб у бліжэйшы час там змаглі навучацца рабоце з машынамі беларускай вытворчасці на практыцы.
30 жніўня 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/19/23019
Текущая дата: 17.11.2024