Аб гэтым паведаміў 20 верасня старшыня камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама Дзмітрый Паўловіч, каменціруючы вынікі афіцыйнага візіту дэлегацыі Мінскай вобласці на чале з губернатарам Барысам Батурам у Арменію.
ДУ "Мінаблмясамалпрам" - кіруючая кампанія холдынга "Мясамалпрам" плануе заключыць дылерскае пагадненне на пастаўку мяса-малочнай прадукцыі ў Арменію.
"У бліжэйшыя два тыдні будзе падпісана дылерскае пагадненне з гандлёвым домам "Ар-Бе" на пастаўку туды нашай мяса-малочнай прадукцыі", - адзначыў Дзмітрый Паўловіч. Рэалізацыя прадукцыі праз армяна-беларускі гандлёвы дом "Ар-Бе" ў Ерэване дасць магчымасць вырашыць пэўныя праблемы з дастаўкай.
Мяса-малочная прадукцыя - асноўная таварная пазіцыя ў экспарце Мінскай вобласці ў Арменію, нараўне з пастаўкамі кар`ерных самазвалаў, заасных частак і лекавых сродкаў. Асартымент паставак плануецца пашырыць за кошт рэалізацыі там сокаў, якія вырабляюцца "Мінаблмясамалпрамам" з беларускай садавіны.
Узаемны тавараабарот плануецца дапоўніць пастаўкамі беларускай дарожна-будаўнічай тэхнікі, паколькі рэгіёны Арменіі маюць патрэбу ў снегаўборачных машынах.
У час візіту ў Арменію дэлегацыя на чале з Барысам Батурам наведала дзве вобласці гэтай краіны - Сюнікскую і Ваяцдзорскую. Старшыня Мінскага аблвыканкама запрасіў армянскіх калег наведаць сталічны рэгіён у кастрычніку-лістападзе 2013 года, афіцыйнае запрашэнне ўжо накіравана. Бакі лічаць, што рэгіянальнае супрацоўніцтва дасць магчымасць дзвюм краінамі больш актыўна гандляваць, прыцяваць інвестыцыі, рэалізоўваць сумесныя праекты.
Па выніках 2012 года тавараабарот Мінскай вобласці і Арменіі склаў $9,2 млн. і павялічыўся на 68,6 працэнта да ўзроўню папярэдняга года. У тым ліку экспарт узрос на 72,3 працэнта і склаў $9 млн., імпарт зменшыўся на 12 працэнтаў да $0,2 млн. У гэтым годзе дынаміка ўзаемнага гандлю знізілася. За студзень-ліпень тавараабарот склаў $2,3 млн., або 46,8 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года, у тым ліку экспарт - $2,2 млн. (45,2 працэнта). Імпарт узрос на 3,1 працэнта да $100 тыс. Зніжэнне экспарту абумоўлена адсутнасцю экспартных паставак кар`ерных самазвалаў БелАЗ у Арменію.
Да канца года бакі маюць намер нагнаць гэта адставанне і паставіць у Арменію 4 адзінкі кар`ерных самазвалаў на $5 млн. "Гэта дасць магчымасць нам выйсці на аб`ём экспарту да ўзроўню 2012 года", - адзначыў Дзмітрый Паўловіч. Ён падкрэсліў, што за апошнія 10 гадоў з 2002 года ўзаемны тавараабарот Мінскай вобласці з Арменіяй узрос у пяць разоў - з $1,8 млн. да $9,2 млн.
Нараўне з буйнымі беларускімі экспарцёрамі - "БелАЗ-Холдынг", "Мінаблмясамалпрам", ААТ "Барысаўскі завод медпрэпаратаў" - сваю прадукцыю ў Арменію пастаўляюць і іншыя вытворцы Мінскай вобласці: ТАА "Інтэка-Майстар" (Дзяржынскі раён), ААТ "Магол" (г.Барысаў), ЗПВУП "Косвік" (Мінскі раён).
20 верасня 2013, Мінск
Лілія Крапівіна - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/19/23452
Текущая дата: 17.11.2024