Такое рашэнне прынята калегіяй камісіі, паведаміў памочнік па сувязях з грамадскасцю міністра па гандлю ЕЭК Юрый Арманд.
Еўразійская эканамічная камісія ўводзіць антыдэмпінгавую пошліну на чыгунныя эмаліраваныя ванны з Кітая ў памеры 51,87 працэнта ад мытнага кошту тэрмінам на пяць гадоў.
"Аналіз атрыманай у ходзе расследавання інфармацыі дае магчымасць зрабіць заключэнне, што ёсць падставы для прымянення антыдэмпінгавых мер: дэмпінгавага імпарту і ўрону, які наносіцца такім імпартам галіне эканомікі Мытнага саюза", - растлумачыў дырэктар Дэпартамента абароны ўнутрана рынку ЕЭК Уладзімір Ільічоў.
Як паказала расследаванне, у 2011 годзе дэмпінгавая маржа пры пастаўках чыгунных эмаліраваных ваннаў з КНР і ўвозімых у Мытны саюз склала 51,87 працэнта.
У перыяд з 2009 па 2011 год імпарт чыгунных эмаліраваных ваннаў з КНР у МС павялічыўся на 48,4 працэнта, прычым у агульным аб`ёме імпарту гэтага тавару на кітайскія пастаўкі прападала 82 працэнты ў сярэднім.
Пры захаванні аб`ёму спажывання чыгунных ваннаў у 2011 годзе на ўзроўні 2009 года, аб`ём вытворчасці прадпрыемстваў МС і аб`ём рэалізацыі скараціліся на 16,8 працэнта і 26 працэнтаў адпаведна, а таварныя запасы павялічыліся ў 1,5 раза. Пры гэтым доля тавару, вырабленага прадпрыемствамі галіны МС, на ўнутраным рынку ўпала на 15,2 працэнта на фоне росту імпарту з КНР па дэмпінгавых цэнах.
26 студзеня 2013 года адносна кітайскіх чыгунных ваннаў да завяршэння антыдэмпінгавага расследавання была ўведзена папярэдняя антыдэмпінгавая пошліна. Паколькі яна ўключаецца ў тэрмін дзеяння антыдэмпінгавай меры, то яна будзе дзейнічаць да 26 студзеня 2018 года.
12 красавіка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/23/20524
Текущая дата: 17.11.2024