Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер-міністры Беларусі і Казахстана 28 студзеня правялі перамовы па тэлефоне



Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі.

Шырокі спектр пытанняў двухбаковага інвестыцыйнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, а таксама прамысловай кааперацыі ў межах Адзінай эканамічнай прасторы абмеркавалі 28 студзеня па тэлефоне прэм`ер-міністры Беларусі Міхаіл Мясніковіч і Казахстана Серык Ахметаў.

У прыватнасці, бакі абмеркавалі ўмовы рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту ўрадавай дэлегацыі на чале з Мясніковічам у Казахстан у лістападзе 2012 года. Тады бакі дамовіліся пра выкананне шэрагу буйных сумесных праектаў, у тым ліку па стварэнні сумеснага індустрыяльнага парка сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, магчымасці ўдзелу казахстанскага бізнесу ў мадэрнізацыі вытворчых магутнасцяў ААТ "Магілёўхімвалакно", пашырэнні схем экспартнага крэдытавання і лізінгавых паставак у двухбаковым гандлі.

Падчас сённяшняй гутаркі "адзначана добрая дынаміка рэалізацыі дамоўленасцяў", паведамляе прэс-служба.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/25/19167
Текущая дата: 17.11.2024