Белорусский портал в Казахстане

Міжнародная канферэнцыя аб казахстанска-беларускім супрацоўніцтве прайшла ў Мінску



Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Эканамічная палітыка новага курсу "Казахстан-2050" і развіццё казахстанска-беларускага супрацоўніцтва ў рамках АЭП" прайшла 19 лютага ў Мінску ў Доме дружбы, паведамілі ў пасольстве Казахстана ў Беларусі.

У мерапрыемстве, якое было арганізавана пасольствам Казахстана сумесна з Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, прынялі ўдзел дзяржаўныя чыноўнікі, дэпутаты, вучоныя, грамадскія дзеячы Беларусі, кіраўнікі дыпламатычных місій.

Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў азнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з асноўнымі палажэннямі паслання прэзідэнта Казахстана "Стратэгія-2050": новы палітычны курс дзяржавы, якая адбылася". Ён падкрэсліў, што рэалізацыя гэтага праграмнага дакумента, які комплексна раскрывае ўсе напрамкі развіцця краіны, дасць магчымасць Казахстану дабіцца стратэгічнай мэты - увайсці ў трыццатку самых развітых краін свету.

Дыпламат нагадаў аб знешнепалітычных ініцыятывах Нурсултана Назарбаева, сярод якіх асаблівае месца займае ідэя Еўразійскага саюза. Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора адкрываюць новыя гарызонты супрацоўніцтва паміж Казахстанам і Беларуссю для рэалізацыі сумесных маштабных праектаў.

Удзельнікі канферэнцыі высока ацанілі паспехі Казахстана. На іх думку, у пасланні пастаўлены амбіцыйныя задачы, якія пад сілу казахстанскаму народу.

У Доме дружбы таксама была арганізавана фотавыстаўка, прысвечаная ініцыятывам Казахстана.

20 лютага 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/25/19511
Текущая дата: 17.11.2024