Дзярждума Расіі 14 снежня ратыфікавала дагавор аб супрацьдзеянні адмыванню даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў і інструментаў цераз мытную мяжу Мытнага саюза.
Дакумент быў падпісаны ў Маскве 19 снежня 2011 года прэзідэнтамі Расіі, Беларусі і Казахстана. Пагадненне было падрыхтаванае з улікам рэкамендацый экспертаў Групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай (ФАТФ).
Згодна з дзейным расійскім заканадаўствам, мытныя органы не могуць прыпыняць перамяшчэнне наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў у выпадку ўзнікнення падазрэння аб іх магчымай сувязі з адмываннем даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фінансаваннем тэрарызму.
Дагавор устанаўлівае, што мытныя органы надзяляюцца такімі паўнамоцтвамі пры атрыманні адпаведных даных ад праваахоўных органаў ці органаў фінансавага маніторынгу.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/26/18360
Текущая дата: 17.11.2024